
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, а таксама 105-годдзем Узброеных Сіл Беларусі.
Абарона Айчыны з'яўляецца вышэйшай доблесцю ў свядомасці беларускага народа, што пацвярджаецца і нашай гісторыяй, якая дала выдатныя прыклады служэння дабру і справядлівасці, і сучасным жыццём. Цяперашняе пакаленне абаронцаў Бацькаўшчыны свята захоўвае і прымнажае слаўныя баявыя традыцыі сваіх гераічных папярэднікаў, надзейна забяспечвае абарону суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы.
Ад усёй душы жадаем вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, дабрабыту, спакойных будняў і новых дасягненняў у службе і працы на карысць Рэспублікі Беларусь.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.



















