До дня Великой
Победы осталось

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днем сям'і

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днем сям'і
15 мая 2023

Дарагія сябры!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з цудоўным святам – Днём сям'і!

Што б ні гаварылі пра ячэйку грамад-ства, але сям'я заўсёды застаецца асновай дабрабыту грамадства і галоўнай умовай усеагульнай стабільнасці.

Кожны дзень у сям’ю працоўную мы прыходзім з сям’і, у якой нарадзіліся, якую стварылі самі. Раскрыцца ў прафесіі, прызванні, творчасці чалавек можа толькі тады, калі мае цвёрды падмурак – падтрымку, любоў і клопат родных людзей.

Выказваем словы ўдзячнасці бацькам, якія выхоўваюць сваіх і прыёмных дзяцей, шматдзетным сем'ям. Маладым жадаем вялікага шчасця, цярпення і мудрасці.

Дарагія землякі!
Жадаем, каб у вашых сем’ях панавалі духоўнае багацце і дабрабыт, цяпло і згода. Беражыце свае сем’і, сваіх бацькоў, дзяцей, каханых!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.