Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днем работнікаў сістэмы аховы здароўя

15 июня 2025 94
Паважаныя работнікі і ветэраны сістэмы аховы здароўя Навагрудчыны!

Ад усёй душы віншуем вас з прафесійным святам – Днём медыцынскіх работнікаў!

Гэтае свята – знак прызнання значнасці працы і заслуг усіх вас, хто працуе ў імя дабрабыту грамадства і кожнага чалавека. Ваша высакародная праца – аснова дынамічнага развіцця айчыннай сістэмы аховы здароўя, залог даступнай, своечасовай і высокакваліфікаванай медыцынскай дапамогі.

Дарагія сябры! Вы несяце цяжар велізарнай адказнасці за кожнага чалавека з моманту яго з'яўлення на свет, на працягу жыцця дорыце яму здароўе і радасць. Прафесія медыцынскага работніка не не ведае святаў і выхадных, патрабуе вялікага цярпення, мужнасці, душэўнай чуласці.

Мы шчыра ўдзячныя вам за самаадданую працу, спачуванне і клопат. Моцнага здароўя вам і вашым сем'ям, дабрабыту і нязменнай удачы ва ўсіх вашых справах!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |

Instagram | YouTube | TikTok |