Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днем народнага адзінства

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днем народнага адзінства

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днем народнага адзінства

17 сентября 2021 1114

Паважаныя землякі! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём народнага адзінства!

Гэты дзень Беларусь святкуе ўпершыню. Але мы ўпэўненыя, што 17 верасня – адзін з самых значных дзён для нашай краіны. Гэта важная памятная дата, якая стала сімвалам гонару за нашых продкаў, згуртавання і яднання беларускага народа. Адноўленае ў 1939 годзе адзінства дазволіла Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць па­чэснае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з заснавальнікаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Захаванне разнастайнасці этнічнай, культурнай самабытнасці мае для нас ключавое значэнне, таксама як традыцыі ўзаемнага даверу і згоды.

Дарагія навагрудчане! 

Няхай гэтае свята стане святам клопату, дабрыні і вялікадушнасці, паслужыць усведамленнем таго, што Беларусь – наша агульная Радзіма і яе будучыня залежыць ад кожнага з нас.

Мы моцныя, калі мы адзіныя!


Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.