Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём юрыста

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў  з Днём юрыста

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём юрыста

03 декабря 2023 188
Паважаныя юрысты, ветэраны юрыдычнай службы!
Віншуем вас з прафесійным святам – Днём юрыста!

На сучасным этапе развіцця нашай дзяржавы павага да права і законаў, павышэнне ўзроўню права свядомасці грамадзян з'яўляюцца надзённай неабходнасцю.

Юрыдычная прафесія патрабуе ад вас аб'ектыўнасці, валодання пачуццём спагады, асабістай бездакорнасці. Юрыст павінен валодаць не толькі добрымі ведамі, але і абвостраным пачуццём сацыяльнай справядлівасці. Менавіта таму заканадаўства павінна быць голасам розуму, а юрыст – голасам закона ў вырашэнні складаных і актуальных задач у самых розных сферах дзейнасці.

Жадаем вам мэтанакіраванасці і адданасці вялікай справе служэння закону. Моцнага здароўя і прафесійных поспехаў, дабрабыту, цярпення, міру і справядлівасці! І памятайце: законы працуюць там, дзе існуюць тыя, хто мае мужнасць і веды абараняць іх.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.