Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў са святам 8 Сакавіка

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў са святам 8 Сакавіка

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў са святам 8 Сакавіка

08 марта 2023 946
Паважаныя нашы жанчыны!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з самым цудоўным вясновым святам – Днём жанчын!

На вашых далікатных плячах трымаецца сямейны дабрабыт, здароўе і будучыня дзяцей. Дзякуючы вашаму цярпенню, мудрасці, любві, нам удаецца  пераадольваць шматлікія цяжкасці і нягоды.
У многіх галінах менавіта прадстаўніцы прыгожага полу складаюць аснову калектываў. І пры гэтым застаюцца
абаяльнымі, клапатлівымі маці і каханымі жонкамі, захавальніцамі хатняга ачага.
Дзякуй вам, паважаныя жанчыны, за працу, клопат, дабрыню. Будзьце шчаслівыя і каханыя! Няхай заўсёды з вамі будзе падтрымка мужчын, поспехі дзяцей і згода ў працоўных калектывах.
Моцнага вам здароўя, добрага настрою, шчасця ў сем'ях і поспехаў ва ўсіх справах!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.