Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём абароны дзяцей

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём абароны дзяцей

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём абароны дзяцей

01 июня 2025 44

Дарагія юныя жыхары Навагрудскага раёна і паважаныя бацькі!

Ад усёй душы віншуем вас з Міжнародным днём абароны дзяцей! Справядліва лічыцца, што гэта не толькі вясёлае дзіцячае свята. Гэты дзень нагадвае ўсяму грамадству пра неабходнасць паважаць і абараняць права дзіцяці на паўнавартаснае шчаслівае дзяцінства. Адказнасць за гэта ляжыць на нас, дарослых, – ад бацькоў да органаў улады.

Прыемна адзначыць, што ў нашым раёне з юным пакаленнем працуюць выдатныя педагогі, выхавальнікі, майстры сваёй справы. Ваша праца дапамагае нашым дзецям раскрыць свае таленты ў вучобе, а таксама рэалізавацца, дабівацца сапраўдных перамог у творчасці і спорце. Гэтае добрае, пяшчотнае свята супадае з пачаткам доўгачаканых канікул. Наперадзе ў хлопцаў і дзяўчат – радасная і вясёлая пара.

Ад усёй душы жадаем усім – і дзецям, і дарослым – здароўя, удачы, дабрабыту. Няхай усюды раздаецца вясёлы дзіцячы смех, а ў сем'ях пануюць радасць і шчасце!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |

Instagram | YouTube | TikTok |