До дня Великой
Победы осталось

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў бытавога абслугоўвання і ЖКГ

22 марта 2026

Паважаныя работнікі бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі!

Сваёй штодзённай працай вы ствараеце аснову для годнага жыцця ў нашым раёне, выконваеце значную і адказную працу па паляпшэнні побыту грамадзян і аказанні неабходных паслуг. Ад вашага актыўнага ўдзелу ў працэсе ўдасканалення жыллёва-камунальнай гаспадаркі і бытавога абслугоўвання, ад вашых ідэй і рашэнняў залежаць будучыня  галіны, тыя ўмовы, у якіх будуць жыць і працаваць усе жыхары, будзе расці і развівацца наша Навагрудчына. 

Шчыра жадаем вам невычэрпнай энергіі, плённай працы і паспяховага вырашэння задач, якія стаяць перад галіной, а таксама аптымізму, моцнага здароўя, дабрабыту і цудоўнага настрою!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |