Віншаванне Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Віншаванне Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

15 марта 2023 440
Паважаныя жыхары Навагрудчыны!
Віншуем вас з адным з самых значных свят нашай дзяржавы – Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Для кожнага з нас Канстытуцыя стала гарантам правоў і свабод, адкрыла прастору для рэалізацыі асабістай ініцыятывы, самастойнасці і творчасці. Наша задача – шанаваць і захоўваць закладзеныя ў ёй агульнанацыянальныя каштоўнасці, будаваць на іх аснове стабільную, прававую, дэмакратычную
дзяржаву.
Цвёрда ўпэўнены, што стваральная праца кожнага жыхара Навагрудчыны, усіх грамадзян нашай краіны дасць магчымасць яшчэ больш поўна рэалізаваць канстытуцыйныя нормы і прынцыпы, створыць умовы, якія забяспечваюць дастойнае жыццё і свабоднае развіццё грамадзян Беларусі.
Жадаем усім моцнага здароўя, поспехаў у працы, новых дасягненняў, міру і згоды, шчасця і дабрабыту!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.