До дня Великой
Победы осталось

Віншаванне Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў з Днём беларускага пісьменства

Віншаванне Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў з Днём беларускага пісьменства
07 сентября 2025
Шаноўныя землякі!

У першую нядзелю верасня мы адзначаем Дзень беларускага пісьменства. Яго вялікая місія – перадаваць новым пакаленням літаратурныя скарбы нашага народа і любоў да матчынай мовы, выхоўваць беражлівыя адносіны да помнікаў даўніны, садзейнічаць умацаванню пачуцця гонару за малую радзіму.

Гэтае свята займае пачэснае месца сярод важнейшых падзей культурнага жыцця краіны і з’яўляецца добрай нагодай яшчэ раз звярнуцца да спрадвечных нацыянальных традыцый і асэнсаваць іх месца ў цяперашнім часе.

Мы, беларусы, ведаем свае духоўныя карані, зберагаем дасягненні мінулых пакаленняў і ўпэўнена крочым у будучыню.Са святам, паважаныя сябры!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |