
Самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам мы адрасуем аўтамабілістам, работнікам і ветэранам дарожнай гаспадаркі, усім, хто так ці інакш звязаны з аўтамабільным транспартам.
Дарагія сябры! Ваша галіна забяспечвае развіццё эканомікі і функцыянаванне ўсіх сфер жыццядзейнасці чалавека. Прафесія аўтамабіліста і дарожніка – адмысловая, з уласцівай ёй рамантыкай, характарам і традыцыямі. Але, перш за ўсё, гэта напружаная праца, якая патрабуе фізічнай і эмацыйнай самааддачы.
Ад усёй душы жадаем усім здароўя і дабрабыту, бяспечных дарог і безаварыйнай работы, новых поспехаў і дасягненняў!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.



















