До дня Великой
Победы осталось

Віншаванне Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў дзяржаўнай статыстыкі
23 августа 2023

Віншаванне Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў дзяржаўнай статыстыкі

Паважаныя работнікі органаў дзяржаўнай статыстыкі!
Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з прафесійным святам!

Работнікі статыстыкі – гэта людзі з пэўным станам душы. Іх адрозніваюць такія якасці, як  адказнасць, уважлівасць і дакладнасць у выкананні сваіх абавязкаў.

Паважаныя сябры! Вынікі вашай працы выкарыстоўваюць і ведаюць усе – вы забяспечваеце органы ўлады і кіравання афіцыйнай статыстычнай інфармацыяй, на аснове якой і будуецца сацыяльна-эканамічная палітыка дзяржавы.

Дзякуем вам за добрасумленную, карпатлівую працу і ад усёй душы жадаем здароўя і дабрабыту, сіл і натхнення, новых прафесійных дасягненняў!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.