Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём міліцыі

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём міліцыі

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём міліцыі

04 марта 2022 1446
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны органаў унутраных спраў! Віншуем вас з прафесійным святам – Днём міліцыі!

Беларуская міліцыя прайшла гераічны шлях станаўлення і развіцця, ўпісала шмат слаўных старонак у гісторыю нашай дзяржавы. Сёння праваахоўныя органы працягваюць адыгрываць значную ролю ў справе забеспячэння грамадскай бяспекі, ахоўваюць жыццё і спакой грамадзян, цвёрда стаяць на варце законнасці і правапарадку.

Глыбокая ўдзячнасць ветэранам, тым, хто многія гады верай і праўдай служыў Айчыне, тым, хто выхаваў годную змену прафесіяналаў.

Упэўненыя, што ў вырашэнні пастаўленых задач пры актыўным супрацоўніцтве з дзяржаўнымі структурамі і грамадскасцю, вы і надалей будзеце з'яўляцца прыкладам добрасумленнага выканання службовага абавязку, узорам асабістай прыстойнасці і прынцыповасці.

Пажаныя сябры! Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, далейшых поспехаў у вашай высакароднай справе!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.