Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Нараджэннем Хрыстовым

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Нараджэннем Хрыстовым

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Нараджэннем Хрыстовым

07 января 2023 297

Праваслаўным хрысціянам Навагрудчыны!

Паважаныя святары і вернікі!
Сардэчна віншуем вас са светлым святам Нараджэння Хрыстова.

Гэтае вялікае хрысціянскае свята з’яўляецца сімвалам духоўнага адраджэння і аднаўлення жыцця. Яно нябачнай нітачкай звязвае нас з пакаленнямі продкаў, выхаваных на праваслаўных традыцыях.

У гэты ўрачысты дзень у сэрцах людзей умацоўваюцца высокія хрысціянскія імкненні да шчырасці, міласэрнасці і згоды, жаданне падаць руку дапамогі ўсім, каму патрэбна наша ўвага, цяпло нашых сэрцаў.

Жадаем, каб цяпло і свет Каляднай ночы напоўнілі нашы сэрцы і сем’і дабром і шчасцем. Няхай Нараджэнне Хрыстова натхняе нас на плённую працу і надае ўсім сілы для ажыццяўлення высакародных задум.

Моцнага здароўя вам, міру і дабрабыту!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.