Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём маці

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём маці

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём маці

14 октября 2022 396

Паважаныя жанчыны Навагрудчыны!

Сардэчна віншуем вас з адным з самых цёплых і душэўных свят – Днём маці!

Для кожнага з нас мама – галоўны чалавек у жыцці, яе любоў і вера падтрымліваюць і натхняюць нас у любым узросце, а тое добрае і мудрае, чаму яна навучыла, застаецца з намі на ўсе часы.

Сваімі пяшчотнымі, але моцнымі і надзейнымі рукамі мама стварае ўтульнасць у доме, падтрымлівае цяпло сямейнага ачага. Адданасць жанчыны сваім дзецям, яе спрадвечная роля захавальніцы хатняга ладу працаўніцы, духоўнай апоры заўсёды былі і застаюцца вялікай сямейнай каштоўнасцю.

Дзень маці – гэта не проста даніна глыбокай павагі і любві да вас, але і прызнанне вашай ролі ў грамадстве.

Сёння жанчыны не толькі выхоўваюць дзяцей, займаюцца хатняй гаспадаркай, але і добрасумленна працуюць на розных пасадах, прымаюць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна, вобласці, краіны.

Ад усёй душы жадаем жанчынам-маці моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту, узаемапаразумення, любві і павагі!

Няхай у вашым жыцці будзе шмат добрых і светлых дзён і як мага больш падстаў радавацца за сваіх дзяцей, блізкіх і сяброў.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.