Віншаванне Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў з Днём ведаў

Віншаванне Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў з Днём ведаў

Віншаванне Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў з Днём ведаў

01 сентября 2025 349
Дарагія настаўнікі, навучэнцы, студэнты, бацькі!

 Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём ведаў!

Менавіта гэты дзень адкрывае дарогу да ведаў, дае старт новаму навучальнаму году, новым перамогам і дасягненням.

Перш за ўсё свае віншаванні мы адрасуем тым, для каго 1 верасня пачнуцца цудоўныя школьныя гады – нашым першакласнікам. Для іх пачынаецца новае жыццё, поўнае займальных адкрыццяў пра сябе і навакольны свет, а для іх бацькоў – час новых клопатаў.

Паважаныя настаўнікі! Жадаем вам упэўненасці ў выбранай стратэгіі выхавання, прафесійнай творчасці, падзякі ад вучняў.

Паважаныя бацькі! Моцнага вам здароўя, энергіі, дабрабыту і паспяховага навучальнага года.

 Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |