ГлавнаяНовостиОфициальноВіншаванне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Сонгіна, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Жука з Днём маці
Віншаванне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Сонгіна, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Жука з Днём маці
Віншаванне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Сонгіна, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Жука з Днём маці
14 октября 2025
121
Дарагія жанчыны, ад усяго сэрца віншуем вас з выдатным святам – Днём маці!
Для кожнага з нас мама з’яўляецца самым дарагім чалавекам. Вялікая і святая матчына любоў з калыскі сагравае і аберагае нас, дапамагае дасягаць мэт, пераадольваць жыццёвыя нягоды, верыць у поспех.
Дзень маці – гэта не толькі даніна глыбокай павагі і любові тым, хто падарыў нам жыццё. Гэта прызнанне на дзяржаўным узроўні найважнейшай ролі жанчыны ў развіцці грамадства, пацвярджэнне таго, што сям’я мацярынства з’яўляюцца прыярытэтамі сацыяльнай палітыкі ў нашай краіне.
Асобныя словы падзякі шматдзетным маці і жанчынам, якія выхоўваюць прыёмных дзяцей. Ваша душэўная шчодрасць, спрадвечная дабрыня – прыклад і прадмет захаплення для ўсіх нас.
Дарагія мамы! Прыміце словы шчырай удзячнасці за нястомную працу і дабрыню. Зямны паклон вам за вашу любоў, бязмежнае цярпенне, душэўную шчодрасць. Няхай вас заўсёды акружае паўсядзённы клопат блізкіх, дзеці радуюць поспехамі, унукі дораць цяпло і ўвагу. Любові, пяшчоты, душэўнага спакою і міру!
А. СОНГІН, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
І. ЖУК, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.