ГлавнаяНовостиОфициальноВіншаванне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Сонгіна, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Жука з Днём народнага адзінства
Віншаванне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Сонгіна, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Жука з Днём народнага адзінства
Віншаванне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Сонгіна, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Жука з Днём народнага адзінства
17 сентября 2025
189
Дарагія сябры! Сардэчна віншуем Вас з Днём народнага адзінства – святам, якое стала сапраўдным сімвалам патрыятызму і павагі да гераічнай гісторыі Радзімы!
Яно ўвасабляе нашы галоўныя маральныя каштоўнасці: згуртаванасць, імкненне да дабра, міру і добрасуседства. Мы жывем у шматнацыянальнай і шматканфесійнай краіне, у нас агульны гістарычны лёс і агульная будучыня ў моцнай і квітнеючай Беларусі! І сёння важна, захоўваючы гістарычную памяць, прытрымліваючыся духоўных і маральных традыцый нашага грамадства, менавіта разам, у згодзе, зберагаць і прымнажаць здабыткі роднай краіны. Наша сіла – у адзінстве.
Ад усёй душы жадаем усім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, міру і працвітання нашаму агульнаму дому – Рэспубліцы Беларусь!
А.Г. СОНГІН, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
І.Г. ЖУК, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.