Віншаванне члена Савета Рэспублікі Эльвіры Сарока і дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Сонгіна з Днем Перамогі

09 мая 2021 797

Паважаныя ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, ветэраны, працаўнікі тылу. Дарагія навагрудчане!  Прыміце шчырыя віншаванні з вялікім святам – Днём Перамогі!

9 мая – дзень, калі мы дзякуем усім, хто падарыў нам мір і свабоду, змагаўся на фронце і ў тыле, адраджаў краіну ў цяжкія пасляваенныя гады. 
Гэты дзень стаў сімвалам гераізму нашага народа, яго непахіснай стойкасці і нязломнасці духу.  
Праходзяць дзесяцігоддзі, змяняюцца пакаленні, але Вялікая Перамога, як сімвал нацыянальнага гонару, воінскай славы і доблесці нашага народа, застаецца ў нашых сэрцах. Праз многія гады памяць пра яе аб’ядноўвае розныя пакаленні, робіць моцнымі перад тварам любымі выпрабаваннямі. Мужнасць, стойкасць і самаадданасць герояў Вялікай Айчыннай вайны з’яўляецца прыкладам для ўсіх нас. Нізкі паклон вам, дарагія ветэраны, і бясконцая па­дзяка за мудрасць і падтрымку.

Дарагія землякі! 

Жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, душэўнага цяпла і дабрабыту. Хай неба над галавой заўсёды будзе мірным! 

Са святам! З Днём Перамогі!

Э. САРОКА, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
А. СОНГІН, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.