Віншаванне члена Савета Рэспублікі Эльвіры Сарока і дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Сонгіна са святам 8 Сакавіка

08 Марта 2022 1629
Паважаныя жанчыны Навагрудчыны!
Сардэчна віншуем вас з цудоўным святам вясны – 8 Сакавіка!

Усё самае лепшае і добрае мы звязваем з жанчынамі: любоў і радасць, цяпло і душэўную шчодрасць. Ваша мудрасць ахоўвае хатні ачаг і дае ўпэўненасць у кіраванні працоўнымі калектывамі. Ваша цярпенне дапамагае пераносіць нягоды паўсядзённага жыцця, дабрыня – выхоўваць дзяцей і ўнукаў.
Вы напаўняеце гэты свет сваёй прыгажосцю і жыццёвай энергіяй, саграваеце яго пяшчотай і добрай усмешкай, ствараеце атмасферу ўтульнасці, гасціннасці і гармоніі.
Няхай ваша жыццё будзе напоўнена ўсімі фарбамі вясёлкі, промні сонца дораць вам цяпло і радасць, а сум і боль ніколі не кранаюць вашы сэрцы. Будзьце паспяховыя, шчаслівыя і бесперашкодна дасягайце сваіх мэт!
Са святам!

Э. САРОКА, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
А. СОНГІН, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.