ГлавнаяНовостиОфициальноВіншаванне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Сонгіна, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Жука
Віншаванне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Сонгіна, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Жука
Віншаванне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Сонгіна, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Жука
24 августа 2024
175
Паважаныя жыхары Навагрудчыны!
Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з юбілеем горада – 980-годдзем першага летапіснага ўпамінання!
Навагрудак – асаблівы горад, з багатай гістарычнай спадчынай і самабытнай архітэктурай, слаўнымі духоўнымі і працоўнымі традыцыямі, унікальнай прыродай і культурай.
Дзень нараджэння горада – гэта свята многіх пакаленняў, якія ўнеслі неацэнны ўклад у яго развіццё, чыёй працай ствараўся гэты выдатны край, і тых, каму яшчэ толькі трэба будзе пераняць эстафету адказнасці за лёс сваёй малой радзімы.
Сёння Навагрудчына дынамічна развіваецца, з кожным днём становіцца прыгажэйшай і больш утульнай, напаўняецца мудрасцю пакаленняў і смела глядзіць у будучыню. Абапіраючыся на шматвяковыя традыцыі, вопыт ветэранаў і энергію і працавітасць маладых, жыхары раёна ў абстаноўцы міру і згоды ўносяць дастойны ўклад у вытворча-эканамічнае і сацыяльна-культурнае развіццё роднага горада і краіны.
Дарагія навагрудчане! Няхай гэтая ўрачыстасць аб'ядноўвае ўсіх нас у павазе да нашых гістарычных каранёў, усяляе аптымізм і веру ў дастойную будучыню! Дзякуй вам за любоў і адданасць роднаму краю!
Жадаем вам здароўя і працвітання, мірнага неба над галавой, аптымізму і поспехаў у справах на карысць любімага горада і роднай Беларусі!
А. СОНГІН, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
І. ЖУК, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.