До дня Великой
Победы осталось

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
15 февраля 2021

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

У Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў мы аддаём даніну павагі салдатам і афіцэрам, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях у Афганістане і іншых «гарачых» кропках свету. Мы падзяляем боль страты з тымі, хто страціў сваіх родных і блізкіх. Мы ўдзячныя мамам, якія выхавалі сапраўдных герояў, і нізка схіляем галовы перад тымі, хто назаўсёды застанецца ў нашай памяці маладым.

Ужо больш за тры дзясяткі гадоў ні адзін беларускі салдат не ваюе за межамі сваёй краіны. Але сітуацыя ў свеце застаецца напружанай, і грамадзяне Беларусі заўсёды павінны быць гатовыя да абароны роднай зямлі.

Дзякуй вам, паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты, за патрыятычнае выхаванне мола­дзі, за ваш уклад у падтрыманне стабільнасці ў грамадстве.

Жадаем вам моцнага здароўя, бадзёрасці духу, поспехаў і дабрабыту! Няхай усё наша жыццё праходзіць толькі пад мірным небам, а жахі вайны больш ніколі не паўторацца.

Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў