Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём энергетыка

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём энергетыка

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём энергетыка

22 декабря 2023 283

Паважаныя работнікі і ветэраны энергетычнай галіны!
Віншуем вас з прафесійным святам – Днём энергетыка!

Энергетычная галіна па праву лічыцца адной з самых жыццёва неабходных і складаных.

Сучасны энергетычны комплекс – гэта ключ да развіцця рэгіянальнай эканомікі, павышэння сацыяльнага дабрабыту нашых грамадзян.

Ад штодзённай працы энергетыкаў напрамую залежыць стабільная праца прадпрыемстваў прамысловасці і сельскай гаспадаркі, арганізацый і ўстаноў, аб'ектаў сацыяльнай сферы.

Вашы прафесіяналізм, веды і пастаяннае імкненне да дасягнення высокай эфектыўнасці ў рабоце спрыяюць паспяховаму вырашэнню вытворчых задач і развіццю нашага раёна.

Асаблівую падзяку хочам выказаць ветэранам галіны, чый каштоўны вопыт сёння дапамагае маладому пакаленню энергетыкаў авалодваць прафесійнымі ведамі, удасканальваць майстэрства, захоўваць і прымнажаць працоўныя традыцыі.

У любы час года, у любых умовах надвор'я і экстрэмальных сітуацыях вы гатовы дзейнічаць зладжана і аператыўна, забяспечваючы камфорт і ўтульнасць у паўсядзённым жыцці кожнага жыхара Навагрудчыны.

Жадаем вам безаварыйнай працы, паспяховага завяршэння ўсіх пачынанняў, поспехаў, моцнага здароўя і дабрабыту!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.