Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў са святам Нараджэння Хрыстова

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў са святам Нараджэння Хрыстова

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў са святам Нараджэння Хрыстова

07 Января 2022 318

Дарагія землякі!
Ад усёй душы віншуем вас са святам Нараджэння Хрыстова!

Гэты дзень мы заўсёды сустракаем з асаблівым пачуццём. У яго аснове – імкненне чалавека да абнаўлення, вера ў цуд і надзея на шчаслівую будучыню. Традыцыйна мы сустракаемся з блізкімі, наведваем храмы і імкнёмся падзяліць радасць свята з сябрамі. Свята Раства абуджае ў нашых сэрцах самыя лепшыя і светлыя пачуцці, мы зноў звяртаемся да духоўных каштоўнасцей, задумваемся над вечнымі пытаннямі чалавечага жыцця.
Упэўнены, што гэтае свята стане для нас чарговым сімвалам дабра, любві, надзеі, духоўнай радасці, а шматгадовыя традыцыі і сучасныя магчымасці дазволяць нам упэўнена рухацца наперад.
Шчыра жадаем усім моцнага здароўя і душэўных сіл. Няхай у вашых дамах і сем’ях пануюць толькі спакой і дабрабыт!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.