Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з надыходзячым Новым годам

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з надыходзячым Новым годам

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з надыходзячым Новым годам

31 декабря 2022 288
Новы год – гэта час, з якім мы звязваем свае мары і надзеі.
 
 Гэта свята, якое цудоўным чынам злучае мінулае, сучаснасць і будучыню, выклікае яркія і пазітыўныя эмоцыі, дорыць светлыя і добрыя надзеі. Нараджэнне дзяцей, сям’і, святы, будні, напоўненыя клопатамі, справамі, радасцямі, стратамі, перамогамі і набыткамі – усё гэта назаўжды застаецца з намі. Нешта з гэтага багажу мы возьмем у наступны год, а з чымсьці развітаемся ...

 Спадзяёмся, што надыходзячы 2023 год будзе азнаменаваны новымі поспехамі ў працы, у сацыяльна-культурным развіцці Навагрудчыны, нашай роднай Бацькаўшчыны.

 Жадаем усім у новым годзе шчасця, здароўя, удачы, верных сяброў і шчырых людзей на дарозе жыцця. Няхай шчаслівымі растуць дзеці і радуюць сваім здароўем бацькі.

 Раённы выканаўчы камітэт.
 Раённы Савет дэпутатаў.

Присоединяйтесь к нашему Telegram-каналу!