Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці

20 ноября 2022 74
Паважаныя кіраўнікі і спецыялісты, механізатары, паляводы, жывёлаводы і ўсе, чый лёс звязаны з сельскай гаспадаркай!
Віншуем вас з прафесійным святам – Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці!

Гэта – свята тых, хто ад відна да відна працуе на палях і фермах, хто займаецца перапрацоўкай сельскагаспадарчай прадукцыі, апрацоўвае зямлю і вырошчвае хлеб, свята ветэранаў вытворчасці, моладзі, працаўнікоў сацыяльна-культурнай сферы на сяле.

Глыбока ўдзячныя вам за адданасць сялянскай справе, за неацэнны ўклад ва ўмацаванне эканомікі нашага Прынёманскага краю і Рэспублікі Беларусь.

Жадаем усім далейшых поспехаў у нялёгкай, але такой высакароднай працы, здароўя, радасці і дабрабыту, добрага надвор'я, важкіх ураджаяў, поспехаў ва ўсіх добрых справах і пачынаннях.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Присоединяйтесь к нашему Telegram-каналу!