До дня Великой
Победы осталось

Віншаванне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Сонгіна і члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Жука з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі

Віншаванне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Сонгіна і члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Жука з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі
02 апреля 2026
Дарагія сябры! Сардэчна віншуем вас з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі – святам, якое сімвалізуе непарушнасць братэрскай дружбы нашых народаў, духоўных і маральных каштоўнасцей, стваральнага развіцця эканамічных і культурных сувязяў.

Гэтае свята азначае ідэю гістарычнай і духоўнай агульнасці, якая звязвае наша мінулае, сучаснае і будучыню. Час пацвердзіў, што імкненне двух народаў быць разам, мацней за любыя разбуральныя працэсы, што толькі разам мы здольныя годна адказаць на любыя выклікі і пагрозы. 
 
Няхай гэтае агульнае свята назаўсёды застанецца залогам упэўненасці ў заўтрашнім дні для многіх пакаленняў нашых грамадзян. А адносіны беларусаў і расіян – не проста суседскімі, а сваяцкімі, напоўненымі 
ўсведамленнем адзінства гісторыі, культуры, дасягненняў і мэт. 

Жадаем усім мірнага неба, добрага здароўя, дабрабыту, поспехаў дзеля росквіту нашых братэрскіх народаў. 

А. СОНГІН, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
І. ЖУК, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |