Са Святам Працы – Першамаем! Віншаванні ад раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў

01 мая 2021 705

Паважаныя землякі!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні
са Святам Працы – Першамаем!

Будучыня Айчыны і роднай Навагрудчыны залежыць ад штодзённай руплівай працы кожнага з нас – рабочага, селяніна, настаўніка, урача, служачага. Сакрэт поспеху – у аднадушшы і салідарнасці, якія дапамагаюць у рашэнні любых праблем.

Паважаныя сябры! Вашымі ўмелымі рукамі, здольнасцю і талентам ствараюцца нацыянальнае багацце, дастойнае і забяспечанае жыццё кожнай сям’і, закладваецца дабра­быт нашчадкаў, забяспечваецца будаўніцтва моцнай і квітнеючай Беларусі – нашага агульнага дома.

Ад усёй душы жадаем усім моцнага здароўя, міру і даб­ра, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.