До дня Великой
Победы осталось

Са Святам Працы – Першамаем! Віншаванне ад раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў

Са Святам Працы – Першамаем! Віншаванне ад раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў
01 мая 2023

Паважаныя землякi! Віншуем вас са Святам працы!

Мірная   стваральная   праца,   салідарнасць   і   справядлівасць былі і застаюцца галоўнымі каштоўнасцямі ў нашым грамадстве, асновай развіцця і паспяховага будаўніцтва незалежнай Беларусі.

Наша зямля заўсёды славілася таленавітымі, працавітымі і адказнымі людзьмі. А цяперашняе пакаленне дастойна працягвае цудоўныя традыцыі сваіх продкаў. Мы ўдзячныя нашым ветэранам, працоўны подзвіг якіх заклаў падмурак сённяшняга жыцця, а таксама ўсім, хто паўсядзённымі справамі ўносіць важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна і ўсёй краіны.

Няхай гэтае цудоўнае свята стане стымулам для новых дасягненняў. Моцнага вам здароўя, новых працоўных здзяйсненняў, шчасця і дабрабыту!


Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.