Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём пажарнай службы

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём пажарнай службы

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём пажарнай службы

25 Июля 2022 226

Паважаныя работнікі і ветэраны пажарнай службы Навагрудчыны!

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!
Гэта свята людзей моцных, стойкіх, адважных, надзейных. Людзей, чыя прафесія – адна з самых ганаровых і небяспечных. Пажарныя, прытрымліваючыся прафесійнага абавязку і закліку свайго сэрца, заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу, нават рызыкуючы сабой дзеля выратавання іншых.
Гісторыя пажарнай службы захоўвае мноства прыкладаў адвагі і самаахвярнасці. Работнікі МНС дастойна прадаўжаюць слаўныя традыцыі, закладзеныя ветэранамі. Сёння служба мае сучаскую тэхніку і абсталяванне, але галоўнае ў ёй – людзі, адданыя гэтай прафесіі. 

Паважаныя сябры! Няхай ваша здароўе будзе моцным, сямейны дабрабыт – невычэрпным, гады жыцця – доўгімі і шчаслівымі! Няхай вашы адважныя сэрцы заўсёды гараць ярка, а душу кожны дзень саграваюць цёплыя і светлыя ўсмешкі вашых блізкіх людзей! 

Раённы выканаўчы камітэт. 
Раённы Савет дэпутатаў.