Член Савета Рэспублікі Сарока Эльвіра і дэпутат палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ Аляксандр Сонгін віншуюць навагрудчан з Вялікаднем

04 апреля 2021 1176

Паважаныя навагрудчане!

Сардэчна віншуем усіх хрысціян-католікаў са светлым святам Вялікадня!

Дзень Светлага Хрыстова Уваскрэсення ўмацоўвае веру ў перамогу міру, дабра і справядлівасці, сімвалізуе любоў і згоду, аб'ядноўвае ўсіх нас на аснове традыцыйных духоўных каштоўнасцей, падахвочвае да здзяйснення добрых учынкаў, спагады і міласэрнасці, да разваг аб вялікім сэнсе ахвяры ў імя любові і надзеі, абуджае імкненне жыць сумленна.

Шчыра жадаем вам, каб гэты дзень сагрэў вашы сэрцы цяплом родных і блізкіх, напоўніў вашы дамы паразуменнем і мірам.

Няхай свята прынясе здароўе, шчасце, удачу, здзейсніць мары і надзеі.

Э. Сарока,

член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

А. Сонгін,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.