До дня Великой
Победы осталось

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў бытавога абслугоўвання і ЖКГ

	 Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў бытавога абслугоўвання і ЖКГ
26 марта 2023
Віншуем усіх работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, а таксама ветэранаў працы з прафесійным святам.

Гэты дзень аб'ядноўвае ўсіх, хто сваёй працай стварае неабходныя ўмовы для камфортнага жыцця грамадзян. Святло, водазабеспячэнне, утульнасць у дамах, чысціня і парадак у дварах і на вуліцах, якасныя бытавыя паслугі – усё гэта робіць камфортным наша паўсядзённае жыццё.
Шчырая падзяка ўсім за штодзённую, нялёгкую, адказную працу, за ўвагу да патрэб жыхароў, імкненне зрабіць Навагрудчыну больш прыгожай і ўтульнай.
Ад усёй душы жадаем усім здароўя, невычэрпнай энергіі, плённай працы і паспяховага вырашэння задач, якія стаяць перад вашымі калектывамі.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.