З гонарам пра свой родны край – Навагрудчыну, яе дасягненні, прадпрыемствы і прадукцыю гаварылі ўдзельнікі адкрыцця выставачнай экспазіцыі «Навагрудчына другой паловы XX – XXI стагоддзя» ў гістарычна-краязнаўчым музеі. Выстаўка прымеркавана да Года якасці.
Выставачная экспазіцыя будзе з'яўляецца часткай пастаяннай экспазіцыі, дзе прадстаўлены экспанаты часоў другой паловы ХХ-га стагоддзя па цяперашні час. Сярод іх узоры прамысловай прадукцыі і рэкламная прадукцыя прадпрыемстваў горада і раёна, фатаграфіі, архіўныя дакументы, кнігі – усё тое, што можа расказаць аб працэсе станаўлення і развіцця Навагрудчыны, яе асноўных эканамічных, сацыяльных, культурных і гістарычных працэсах.
Сёння Навагрудчына – гэта рэгіён з сучаснай прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасцю, дарожна-будаўнічым комплексам, развітой сферай бытавога, гандлёвага, транспартнага, жыллёва-камунальнага абслугоўвання, шырокай сеткай паспяхова працуючых устаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры, фізічнай культуры і спорту.
У ліку найбольш буйных прадпрыемстваў ААТ «Навагрудскі завод газавай апаратуры», ААТ «Навагрудскі завод металавырабаў», ААТ «БелКрэда», філіял «Навагрудскі хлебазавод» ААТ «Гроднахлебпрам», «Навагрудскія Дары» філіял ААТ «Лідскі малочна-кансервавы камбінат», ААТ «Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод «Алгонь», СП «ЛеорПластык», ААТ «ПравітБел», Навагрудскі лясгас, установы адукацыі і іншыя.
Удзельнікі сустрэчы, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый першымі змаглі наведаць выставачную экспазіцыю «Навагрудчына другой паловы XX – XXI стагоддзя» ў гістарычна-краязнаўчым музеі. У гэты дзень было шмат успамінаў. Госці ўзгадвалі, якімі былі прадпрыемствы раней, шмат гаварылі аб якасці выпускаемай прадукцыі, якая запатрабавана не толькі жыхарамі нашага горада, краіны, але і суседніх краін. Дакладна можна сказаць адно, і з гэтым, упэўнена, згодна большая частка навагрудчан, што прадукцыя нашых прадпрыемстваў самая якасная і запатрабаваная. У нас самыя смачныя хлеб, батоны, сыры і масла, смятана, а таксама пельмені і рыбная прадукцыя, квас і напіткі на аснове рысавага грыба, пералічваць можна бясконца…
Ідэя арганізаваць выстаўку належыць дырэктару гістарычна-краязнаўчага музея Ульяне Бушме і навуковым супрацоўнікам установы. Падтрымалі і дапамаглі рэалізаваць задуманае кіраўнікі і работнікі прадпрыемстваў, якія з радасцю прадаставілі для экспанавання ўзоры сваёй прадукцыі, а таксама дакументы, фотаздымкі. Словы ўдзячнасці адрасавала Ульяна Вітальеўна кіраўнікам прадпрыемствў і арганізацый і ўручыла падзякі. Выставачная экспазіцыя будзе з'яўляецца часткай пастаяннай экспазіцыі, дзе прадстаўлены экспанаты часоў другой паловы ХХ-га стагоддзя па цяперашні час. Сярод іх узоры прамысловай прадукцыі і рэкламная прадукцыя прадпрыемстваў горада і раёна, фатаграфіі, архіўныя дакументы, кнігі – усё тое, што можа расказаць аб працэсе станаўлення і развіцця Навагрудчыны, яе асноўных эканамічных, сацыяльных, культурных і гістарычных працэсах.
Сёння Навагрудчына – гэта рэгіён з сучаснай прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасцю, дарожна-будаўнічым комплексам, развітой сферай бытавога, гандлёвага, транспартнага, жыллёва-камунальнага абслугоўвання, шырокай сеткай паспяхова працуючых устаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры, фізічнай культуры і спорту.
У ліку найбольш буйных прадпрыемстваў ААТ «Навагрудскі завод газавай апаратуры», ААТ «Навагрудскі завод металавырабаў», ААТ «БелКрэда», філіял «Навагрудскі хлебазавод» ААТ «Гроднахлебпрам», «Навагрудскія Дары» філіял ААТ «Лідскі малочна-кансервавы камбінат», ААТ «Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод «Алгонь», СП «ЛеорПластык», ААТ «ПравітБел», Навагрудскі лясгас, установы адукацыі і іншыя.
Удзельнікі сустрэчы, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый першымі змаглі наведаць выставачную экспазіцыю «Навагрудчына другой паловы XX – XXI стагоддзя» ў гістарычна-краязнаўчым музеі. У гэты дзень было шмат успамінаў. Госці ўзгадвалі, якімі былі прадпрыемствы раней, шмат гаварылі аб якасці выпускаемай прадукцыі, якая запатрабавана не толькі жыхарамі нашага горада, краіны, але і суседніх краін. Дакладна можна сказаць адно, і з гэтым, упэўнена, згодна большая частка навагрудчан, што прадукцыя нашых прадпрыемстваў самая якасная і запатрабаваная. У нас самыя смачныя хлеб, батоны, сыры і масла, смятана, а таксама пельмені і рыбная прадукцыя, квас і напіткі на аснове рысавага грыба, пералічваць можна бясконца…
Пасля ўрычыстай прэзентацыі выставачнай экспазіцыі, прайшла дэгустацыя прадукцыі прадпрыемстваў. У наведвальнікаў была магчымасць пазнаёміцца з навінкамі, якія ў хуткім часе можна будзе набыць.
Instagram | YouTube | TikTok |