
Задумка зрабіць кармушкі для птушак з’явілася не толькі ў дзяцей, але і ў іх бацькоў, бабуль і дзядуль. Яны змайстравалі кармушкі для птушак і размясцілі іх паблізу сваіх дамоў: на дрэвах, на балконе, за акном, а некаторыя прынеслі ў школу, каб павесіць іх на тэрыторыі, дзе гуляюць дзеці. Кожная кармушка, нібы сапраўдны шэдэўр фантазіі і майстэрства.


Вельмі прыемна, калі дарослыя з’яўляюцца для сваіх дзяцей выдатным прыкладам шчодрасці, дабрыні і клапатлівых адносін да прыроды.


Цяпер дзеці яшчэ з большым жаданнем і цікавасцю назіраюць за птушкамі і кожны раз спяшаюцца пакарміць сваіх крылатых сяброў. Выхаванцы атрымалі магчымасць не толькі даглядаць птушак, назіраць за імі, але і адчуваць значнасць сваёй працы.



Вольга Война, настаўнік-дэфектолаг і Вольга Карповіч, выхавальнік дашкольнай адукацыі
«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |



















