Выплаты на дзяцей

Выплаты на дзяцей

Выплаты на дзяцей

25 сентября 2021 1075
У поўнай сям’і маці працуе па дагаворы падраду. Ці можа бацька аформіць водпуск па доглядзе за дзіцем да дасягнення ім узросту 3 гадоў? Калі можна, то каму і дзе будзе прызначацца дапамога па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў? На пытанне адказвае галоўны спецыяліст сектара дапамог i сацыяльнай падтрымкі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Навагрудскага райвыканкама Ала ВАСІЛЕЎСКАЯ.

– Дагавор падраду адносіцца да грамадзянска-прававых дагавораў. У такіх сітуацыях бацька не можа аформіць адпачынак па доглядзе за дзіцем да дасягнення ім узросту 3 гадоў (арт. 185 Працаўнага кодэкса), але можа атрымаць дапамогу. Калі бацька працуе, то за прызначэннем дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў трэба звяртацца па месцы яго працы (падп. 21 Закона № 7-З). На перыяд дзеяння дагавора падраду дапамога будзе выплачвацца ў памеры 50% ад устаноўленага.

Таксама трэба адзначыць, што неабходна паведамляць аб усіх відах занятасці асобы, якая ажыццяўляе догляд дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў (у дадзеным выпадку аб занятасці маці), бо гэта можа ўплываць на памер выплачваемай дапамогі. У выпадку ўтойвання дадзеных актаў пераплачаныя сумы дапамогі падлягаюць спагнанню з атрымальніка. Наяўнасць занятасці ў асобы, якая ажыццяўляе догляд дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў, вывяраецца органамі фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

– У сям'і работніка выхоўваецца дзіця-інвалід ва ўзросце да 18 гадоў. Догляд за ім ажыццяўляе маці, яна не працуе. Ці можна прызначыць дапамогу на дзяцей, якім споўнілася больш за 3 гады, па месцы працы бацькі?

– Калі ў поўнай сям'і маці не працуе (не служыць), не навучаецца, не праходзіць падрыхтоўку ў клінічнай ардынатуры і не з'яўляецца асобай, якая самастойна выплачвае абавязковыя страхавыя ўзносы ў фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, то дапамога на дзяцей, якім больш за 3 гады, прызначаецца па месцы працы бацькі (ч. 1 падп. 21 Закона № 7-З). Пры гэтым неабходна пацвердзіць, што сям’я з’яўляецца поўнай, г. зн. прадставіць пасведчанне аб шлюбе, – тлумачыць Ала Барысаўна. – Занятасць не менш чым шэсць месяцаў у мінулым годзе і на дату звароту за дапамогай вызначаецца ў дачыненні да бацькі.

Падрыхтавала В. ПІСАР, «НЖ»