Шаноўныя браты і сёстры ў Хрысце!
Урачыстасць Уваскрэсення з’яўляецца выключнай нагодай, каб адчуць, наколькі блізкім для нас з’яўляецца наш Збаўца. Мука, смерць і ўваскрэсенне Езуса Хрыста – найвялікшы доказ любові Бога да чалавека. Перажываючы асабіста гэтую настолькі радасную вестку, дзякуючы шчырай веры, кожны вернік адчувае вялікую патрэбу падзяліцца ёй з іншымі людзьмі, якія яшчэ не зразумелі і глыбока не ўсвядомілі яе найвялікшага значэння. Конрад Адэнаўэр сказаў калісьці такія словы: «Калі Хрыстос не жыве сёння, тады ў свету няма ўвогуле ніякай надзеі. Толькі факт Уваскрэсення дае надзею на будучыню». Можна назіраць, колькі людзей жыве ў роспачы, без надзеі. Да такога безнадзейнага стану духу, сэрца і розуму прыводзяць жыццёвыя расчараванні, праблемы і цяжкасці, якія «прыціскаюць людзей да зямлі». У чалавека, пазбаўленага веры, жыццёвыя абставіны тушаць апошні агеньчык надзеі. Факт Уваскрэсення Езуса можа зноў адрадзіць нашу надзею, аднавіць веру. Дзякуючы радаснай вестцы аб Уваскрэсенні, зможам па-новаму адчуць смак да жыцця і стаць мацнейшымі духоўна паміж шматлікіх штодзённых выпрабаванняў і выклікаў, зможам упэўнена глядзець у будучыню, не зважаючы на зменлівасць гэтага свету. Самае галоўнае: мы станем людзьмі надзеі, якой будзем здольнымі дзяліцца з тымі, хто яе не мае. Жадаю вам, паважаныя навагрудчане, каб святкаванне Вялікадня было не проста традыцыяй, звычкай, прыгожым святам, а важнай нагодай дазволіць Уваскрэсламу Хрысту ўвайсці ў ваша асабістае жыццё, запаліць вялікае полымя надзеі і дазволіць уваскрэсіць нас ужо цяпер да зусім новага, Божага жыцця ў любові. Сваё віншаванне хачу завяршыць словамі апостала Паўла: «Калі Хрыстос не ўваскрос, то марнае і прапаведаванне нашае, і вера вашая – марная» (1 Карынцянаў 15:14). З найлепшымі пажаданнямі і малітвай ксёндз, доктар багаслоўя Юрый Жэгарын, пробашч парафіі Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку- Объективно
- Спорт
- VII Всебелорусское народное собрание
- Беларусь - это мы
- Благоустройство и порядок
- Боль и память
- ВНС: время конкретных дел
- Год белорусской женщины
- Города побратимы
- Гороскоп
- Диалоговая площадка
- ЗОЖ. Здоровье
- Информационный дневник
- Калейдоскоп
- Конституция
- Мнения. Комментарии.
- Молодежь. Будущее. Беларусь.
- Навстречу выборам
-
Наши проекты
- Аб чым маўчаць абеліскі
- Ваша Победа - моя жизнь
- Вуліца імя героя
- Диалог поколений
- Дорогами сожженных деревень
- Ее крылья-семья
- Женские судьбы в истории Новогрудчины
- Женский след в истории подвига
- Женский старт
- З попелам у сэрцы
- История читателя
- Мудрость в деталях
- Мудрость старших – сила молодых
- Насустрач Перамозе
- Паміж вайной і дзяцінствам
- Памяць пакаленняў: дзеці вайны
- Перамога ў кожным радку
- РОСТки будущего
- Сеть обмана
- Там, где горит свет в окнах
- Формула успеха – женский подход
- Новогрудчина на пути к 980-летию
- Новости Новогрудчины
- Нужна помощь
- Отвечает участковый инспектор
- Погода
- Подписка
- Полезные советы от редакции
- Происшествия
- Профилактика. Безопасность
- Сбор предложений по проблемным вопросам законодательства
- Сведкi эпохi
- Содействие занятости
- СТОП Экстремизм
- Туристам на заметку



















