– Сучасная моладзь – вельмі актыўная, але, што найбольш важна, цягнецца да Бога, – не па чутках ведае ксёндз Юрый. – Чаго толькі варты дыяцэзіяльныя дні каталіцкай моладзі, якія штогод ладзяцца ў адной з парафій Гродзенскай дыяцэзіі. У 2017 годзе гэты своеасаблівы маладзёжны фестываль прайшоў у Навагрудку і сабраў каля 1300 чалавек з розных рэгіёнаў краіны і нават рабят з Нігерыі, якія навучаліся ў гродзенскіх ВНУ.
– Праз розныя духоўныя справы моладзь набліжаецца да Бога, умацоўвае сваю веру. Трывалае духоўна-маральнае выхаванне маладога пакалення – гэта гарантыя захавання хрысціянскіх каштоўнасцей, а значыць і агульначалавечых прынцыпаў жыцця любога грамадства, – адзначыў напрыканцы ксёндз Юрый. – Карыстаючыся выпадкам, хачу падзякаваць нашай моладзі за іх шчырую стараннасць на карысць парафіі. Іх сэрцы адчынены для Езуса, і я спадзяюся, што юнакоў і дзяўчат, якія дазволяць Хрысту ўвайсці ў іх жыццё, будзе станавіцца ўсё больш.
Анастасія Пятрова, "НЖ"
Варта пачытаць:
Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў каталіцкіх хрысціян з Уваскрэсеннем Хрыстовым
Віншаванне з Уваскрэсеннем Хрыстовым пробашча парафіі Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку ксяндза Юрыя Жэгарына
















