У творчым сяброўстве, адзінстве і згодзе. Выстаўка выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Навагрудскага раёна праходзіць у Гродне

У творчым сяброўстве, адзінстве і згодзе. Выстаўка выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Навагрудскага раёна праходзіць у Гродне

У творчым сяброўстве, адзінстве і згодзе. Выстаўка выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Навагрудскага раёна праходзіць у Гродне

22 мая 2024 233
На выстаўцы «У творчым сяброўстве, адзінстве і згодзе», прымеркаванай да XIV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, што праходзіць у Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці, прадстаўлена больш за 130 твораў, як майстроў народнай творчасці і мастакоў народнага калектыву, так і лепшыя працы самадзейных творцаў Навагрудскага раёна.

Навагрудчына – гэта мясціна багатая народнымі ўмельцамі, таленавітымі рамеснікамі, цікавымі майстрамі, творчасць якіх адзначана многімі даследчыкамі традыцыйнай культуры Беларусі.

Менавіта задачы падтрымкі самадзейных творцаў, адраджэння старажытных народных рамёстваў і іх папулярызацыі вырашае наш народны калектыў «Каляровая альтанка». Створаны ён быў напачатку 2012 года і перш аб’ядноўваў толькі прыхільнікаў мастацкай вышыўкі. Але з часам далучыліся майстры пляцення, саломкі, разьбы па дрэве, ганчары, вязальшчыцы ды іншыя рамеснікі. Сёння сябрамі калектыва з’яўляюцца больш за 20 чалавек ва ўзросце ад 20 да 80 гадоў. Нашы майстры з задавальненнем навучаюць рамёствам школьнікаў і ўсіх жадаючых на гуртках або на майстар-класах. Таксама ўдзельнічаюць у шматлікіх мерапрыемствах, розных фестывалях, кірмашах, дзе паказваюць свае працы і шчыруюць, каб зацікавіць іншых, улюбіць іх у народную творчасць.

Адметнае месца ў кампазіцыі выстаўкі займае нематэрыяльна-культурная спадчына Навагрудчыны «Навагрудская традыцыйная выцінанка-выбіванка» народнага майстра Клімко Наталлі і сучасныя вырабы з паперы ўдзельнікаў аб’яднання па інтарэсах «Школа дызайну», пад кіраўніцтвам Вольгі Чубрык (УА «Навагрудскі дзяржаўны каледж», а таксама саламяныя вырабы майстроў саломапляцення Цэнтра рамёстваў.

Дзякуючы экспедыцыям, якія ў свой час праводзілі па раёне супрацоўнікі Навагрудскага Цэнтра рамёстваў, у калекцыі Цэнтра захавалася шмат узораў мясцовага дэкаратыўна-ужытковага мастацтва. Асобныя іх віды вывучаюцца і адраджаюцца таленавітымі майстрамі, якія тут працуюць.

Увазе гледачоў прадстаўлены такія накірункі творчай дзейнасці, як ткацтва, пляценне паясоў, вышыўка стужкамі, тэкстыльная лялька, кераміка, выцінанка, дэкаратыўнае пано з прыродных матэрыялаў, плоскарэльефная разьба па дрэве, вязанне шыдэлкам,абрэзкавае шыццё, кавальства, ганчарства.

Свае арыгінальныя вырабы з керамікі, зробленыя рукамі дзяцей прадставіла ўзорная студыя «Народная кераміка», пад кіраўніцтвам вопытнага педагога Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «ДАР» Іны Гасман.

Экспазіцыя дапоўнена экспанатамі з этнаграфічнай калекцыі Цэнтра рамёстваў.

На выстаўцы «У творчым сяброўстве, адзінстве і згодзе» кожны жадаючы пазнаёміцца з мастацтвам таленавітых, улюблёных у сваю справу майстроў, з мірам іх творчасці і натхнення.

Наталля Клімко,
кіраўнік калектыва майстроў «Каляровая альтанка» Навагрудскага РЦР.

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |