У Навагрудскім раённым цэнтры рамёстваў праходзіць выстаўка «Свайго не цурайся»

У Навагрудскім раённым цэнтры рамёстваў праходзіць выстаўка «Свайго не цурайся»

У Навагрудскім раённым цэнтры рамёстваў праходзіць выстаўка «Свайго не цурайся»

20 февраля 2021 709

 Каб непрыкметна не згубіць тое святое, спрадвечнае, што звязвае нас, сучаснікаў, з нашай спадчынай непарыўнай повяззю і зазірнуць у вытокі мінулага стагоддзя ў Навагрудскім раённым цэнтры рамёстваў пачала працу этнаграфічная  выстаўка  «Свайго не цурайся».

Цікавае падарожжа ў мінулае на адкрыцці выстаўкі адбылося для навучэнцаў аграрнага каледжа. Яны даведаліся пра гісторыю беларускай вёскі. А пра элементы будзёнага жыцця нашых продкаў і традыцыйныя рамёствы расказалі не толькі майстры, але і экспанаты, сабраныя ў экспедыцыях па Навагрудскім раёне. Усе яны маюць сваю гісторыю, у свой час добра паслужылі былым гаспадарам, а зараз прадстаўлены на выстаўцы.

Выстаўка будзе працаваць  да 12 красавіка па адрасе: вуліца Чапаева, д.13. Раённы цэнтр рамёстваў.


У тых, хто закажа экскурсію, будзе магчымасць прыняць удзел у майстар-класах па пляценні пояса, выцінанцы-выбіванцы, саломапляценні.

Кошт экскурсіі для дзяцей 1 руб. 50 кап, для дарослых 2 руб.

Экскурсія і майстар клас 3 руб.

Запрашаем усіх наведаць выстаўку!

Наталля Клімко,

загадчык Навагрудскага раённага цэнтра рамёстваў