Хай мова родная гучыць! У Любчанскім дзіцячым цэнтры развіцця дзіцяці прайшоў тыдзень беларускай мовы

Хай мова родная гучыць! У Любчанскім дзіцячым цэнтры развіцця дзіцяці прайшоў тыдзень беларускай мовы

Хай мова родная гучыць! У Любчанскім дзіцячым цэнтры развіцця дзіцяці прайшоў тыдзень беларускай мовы

20 февраля 2021 1003

         З 15 па 19 студзеня у нашай дашкольнай установе прайшоў тыдзень беларускай мовы.

         У час “тыдня” выхаванцы ўстановы атрымалі магчымасць убачыць прыгажосць і багацце моўнай спадчыны беларускага народа. Так панядзелак нас запрасіў “У госці да казачніка Бая”. Разам з Баем дзеці, з вялікім захапленнем, абыгрывалі беларускія народныя калыханкі, песенкі, забаўлянкі, пабывалі ў казцы “Гарлачык”. На развітанне казачнік Бай падарыў малышам кнігу беларускіх народных казак.

         У аўторак да выхаванцаў у госці завіталі Ганначка і Янка. Яны запрасілі дзяцей у падарожжа “Па старонках роднай мовы”. У час якога пазнаёміліся з першадрукаром Францыскам скарынай, Ефрасіняй Полацкай, беларускімі пісьменнікамі Янкам Купалам і Якубам Коласам іх творамі.

         “Мая хата багата…” – так гучала тэма серады. У гэты дзень малышы даведаліся пра беларускія рамёствы. Асаблівы эмацыянальны водгук выхаванцы атрымалі ад гульняў з беларускімі цацкамі-свістулькамі. Кожны з іх імкнуўся выканаць сваю мелодыю на свістульцы.

         Чацвер дзяцей захапіў вырабам кніжкі-малышкі “Размаўляем на беларускай мове”.

           

На прыканцы тыдня, дзень пятніцы запрасіў “У беларускую хату на вясёлае свята”. У гэты дзень дзеці наведалі выставу прадметаў вясковага побыту, пазнаёміліся з беларускімі народнымі стравамі, слухалі народную мелодыю, спявалі, гулялі ў беларускія гульні, гутарылі пра святы беларусаў.


         Несумненна, што праз розныя віды дзіцячага фальклору – вершаванага, празаічнага, гульнявога, музычнага мы, педагогі, змаглі выклікаць у выхаванцаў цікавасць да сваёй роднай мовы і спадчыны, узняць эмацыянальны настрой, якім выхаванцы падзяліліся дома са сваімі бацькамі.

Ала Гірыс,

выхавальнік дашкольнай адукацыі Любчанскага дзіцячага цэнтра развіцця дзіцяці