У Навагрудку стартавалі рэкалекцыі пакаяння за Беларусь
05 сентября 2026

У Навагрудку стартавалі рэкалекцыі пакаяння за Беларусь

4 верасня ў парафіі Святога Архангела Міхаіла ў г. Навагрудку стартавалі рэкалекцыі пакаяння за Беларусь, якія працягнуцца тры дні. Адным з першых мерапрыемстваў у рамках рэкалекцый стаў Крыжовы шлях. Святары і сёстры, дарослыя і дзеці ішлі працэсіяй вуліцамі горада, звярталіся да Бога з малітвамі аб прабачэнні, прасілі заступніцтва за наш край і за ўсю краіну.

изображение_2026-09-05_093329012.png

Падчас Крыжовага шляху былі прайграныя асноўныя моманты крыжовых пакут Збавіцеля. Ён складаўся з 14 стаянняў, якія сімвалізуюць дарогу Ісуса на Галгофу.

KO7A5006.jpgKO7A4816.jpgKO7A4954.jpgKO7A4901.jpgKO7A4937.jpgKO7A5019.jpgKO7A5106.jpgKO7A5079.jpg

Настаяцель парафіі ксёндз Юрый Жэгарын нагадаў, што сутнасць хрысціянства грунтуецца на пакаянні: калі чалавек хоча зрабіць першы крок да Бога, ён мусіць шчыра прызнаць свае грахі і памылкі, зразумець, што дагэтуль ішоў не тым шляхам. Святар падкрэсліў, што рэкалекцыі праводзяцца менавіта для таго, каб вернікі глыбей усвядомілі важнасць пакаяння, але таксама нагадаў, што вакол нас шмат людзей, якія яшчэ далёкія ад Бога, і мы пакліканы маліцца за іх, прасіць прабачэння за грахі тых, хто не стаў на праведны шлях. изображение_2026-09-05_093006266.pngKO7A5211.jpg

Ксёндз Юрый Жэгарын адзначыў, што ў Навагрудку ўжо няпершы год праводзяцца пакутніцкія малітвы і Крыжовы шлях вуліцамі горада, і гэтая падзея сапраўды ўнікальная, бо праз такія малітоўныя шэсці асвячаецца не толькі горад, але і ўся краіна.

KO7A5277.jpgKO7A5406.jpgKO7A5477.jpgKO7A5556.jpgKO7A5572.jpg

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok

 

Автор: Карина Вальшонак, «НЖ»