У Ладзеніцкай базавай школе адзначылі Вялікдзень

У Ладзеніцкай базавай школе адзначылі Вялікдзень

17 апреля 2023 292

У духоўнай спадчыне нашага народа ёсць такія святы, якім суджана жыць стагоддзі і здзіўляць сваёй мудрасцю, велічнасцю, гасціннасцю і шчодрасцю. Сярод іх свята Вялічка – Вялікдзень, Пасха.


Сёння ў нашай этнашколе прайшло гэта, сапраўды, самае любімае веснавое свята. Паўсюль гучалі валачобныя песні, ладзіліся забавы з «яйкамі-крашанкамі». Водар святочных кулічоў напаўняў школьныя калідоры.

Гаспадары свята – бабуля Тамара з унукамі Віталькам і Алінкай – зычылі ўсім гасцям дабрабыту і здароўя, вучылі прысутных народным велікодным абрадам і звычаям. А за святочным велікодным сталом ладзіліся сапраўдныя баі ў «біткі».

Свята аб'яднала ўсіх у вялікую дружную сям'ю, якой і з'яўляецца наш школьны калектыў.


Вялікдзень – шчодрае свята. Радасці і пачастункаў хапіла на ўсіх!