До дня Великой
Победы осталось

Свята духоўнай мудрасці прайшло ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы

Свята духоўнай мудрасці прайшло ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы
11 марта 2026
14 сакавіка адзначаецца Дзень праваслаўнай кнігі — свята духоўнай мудрасці і веры. Праваслаўная кніга дапамагае адкрыць таямніцы духоўнага жыцця, знайсці адказы на важныя пытанні і адчуць сувязь з традыцыяй. Асабліва сімвалічна, што гэты дзень прыпадае на перыяд Вялікага посту.
photo_2026-03-11_14-47-09.jpg
У Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы адбылася гадзіна духоўных зносін «У дні Вялікага посту» з удзелам людзей пажылога ўзросту.
photo_2026-03-11_14-47-08.jpg
Ганаровым госцем стаў настаяцель храма Святога прарока Іллі протаіерэй Аляксандр Івойлаў. Святар расказаў пра сапраўдны сэнс посту — не толькі ўстрыманне ў ежы, але і малітву, добрыя думкі і ўчынкі.
photo_2026-03-11_14-47-07 (2).jpg
Бібліятэка прадставіла кніжную выстаўку «Праваслаўная кніга – шлях да дабра і міру», а сустрэча завяршылася цёплым абменам кніжнымі падарункамі.

Галіна Кокаш, загадчык бібліятэкі

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |