Шукаем імёны загінулых

Шукаем імёны загінулых

Шукаем імёны загінулых

10 января 2022 190

У Рэспубліцы Беларусь, у адпаведнасці з указам Прэзідэнта і пастановамі Урада, праводзіцца работа па увекавечанні памяці абаронцау Айчыны і ахвяр войнау. Гэтая праца з’яуляецца неад'емнай часткай палітыкі дзяржавы.

На тэррыторыі Навагрудскага раёна налічваецца 55 воінскіх пахаванняу і пахаванняу ахвяр вайны. Пастаянна праводзіцца работа па добраупарадкаванні месцау пахаванняу і зборы звестак аб няулічаных воінскіх пахаваннях і пахаваннях ахвяр вайны.

Людзей, якія зніклі без звестакна вайне, засталося больш за 4 мільёны. Наш час, час пакалення унукау, праунукау тых салдат – гэта час няспыннага і, напэуна, бясконцага пошуку прапаушых без звестак на вайне.

Паважаныя жыхары Навагрудскага раёна! Калі хто-небудзь з вас валодае інфармацыяй, дзе знаходзяцца у зямлі няулічаныя астанкі савецкіх салдат, партызан і мірных жыхароу, якія загінулі у гады Вялікай Айчыннай вайны, або звесткамі аб месцы пахавання чырвонаармейцау, просім паведаміць аб гэтым у ваенны камісарыят Навагрудскага і Карэліцкага раёнау па адрасе:г.Навагрудак, вул.Гродзенская,40. Ваша інфармацыя дапаможа устанавіць імёны загінулых абаронцау Айчыны і пахаваць іх з захаваннем воінскіх рытуалау і хрысціянскіх традыцый.

Вядучы спецыяліст па сацыяльнай абароне і пенсійным забяспячэнні,
Лілія Драпала