До дня Великой
Победы осталось

Рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя “За бяспеку разам” адбылася ў Нягневіцкім яслях-садзе

Рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя “За бяспеку разам” адбылася ў Нягневіцкім яслях-садзе
18 мая 2021
У рамках Рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі “За бяспеку разам” у спецыяльнай групе для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы былі праведзены мерапрыемствы, накіраваныя на фарміраванне ў дзяцей і дарослых усвядомленага і адказнага стаўлення да мер пажарнай бяспекі.

Асновы бяспекі хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі падчас гутарак “Запалкі-дзецям не забаўка”, “Што я ведаю пра пажар”, “Што расказаў аўтаномны пажарны апавяшчальнік”, “Праца пажарных”, “Рэчы вакол нас” (электрапрыборы, газавая пліта і інш.) Дзеці разглядвалі і абмеркоўвалі сітуацыі па ілюстрацыях “Пажарная бяспека”, складалі расказы па малюнках: хлопчык-запалкі-пажар-пажарная машына, гулялі ў дыдактычныя і рухомыя гульні “Збяры карцінку”, “Знайдзі небяспечныя прадметы”, “Што спатрэбіцца пры пажары?”, “Вогненебяспечныя прадметы”, “Электрапрыборы”, “Пажарны чамаданчык”, “Запалкі ў скрынцы”, якія садзейнічалі замацаванню ведаў аб тым, што пажар – вялікая бяда і пазбегнуць яе можна, толькі выконваючы правілы пажарнай бяспекі.


Уражанні ад небяспекі, якая можа зыходзіць, калі не выконваць пэўныя правілы, дашкольнікі атрымалі падчас чытання і абмеркавання твораў “Кошкін дом” С. Я. Маршака, “Стужку гладзіла Анюта” Б. Міратворцава, “Казкі аб непаслухмянай запалцы”.

Актыўна праявілі сябе выхаванцы падчас сустрэчы на прагулцы з зайчыкам і лісічкай, растлумачыўшы, якую шкоду прыносяць гульні з запалкамі.

З мэтай прыцягнення ўвагі бацькоў да праблемы дзіцячага свавольства з агнём і гібелі дзяцей на пажарах у бацькоўскім кутку педагогамі была размешчана наглядная інфармацыя “Агонь і дзеці”. Ініцыятыўныя сем’і прынялі ўдзел у выставе малюнкаў “Бяспечны дом”.

Праведзеныя мерапрыемствы садзейнічалі назапашванню і засваенню ў дзяцей правіл паводзін ў розных небяспечных жыццевых сітуацыях і звернута ўвага дарослых на тое, што каб абараніць сябе і сваіх блізкіх ад вогненнай бяды, патрэбна строга выконваць правілы пажарнай бяспекі і не дазваляць дзецям гуляць з агнём!

Выхавальнік Нягневіцкага ясляў-сада                 

Святлана Міхалкевіч