Разам пішам летапіс Навагрудчыны на роднай мове

Разам пішам летапіс Навагрудчыны на роднай мове

Разам пішам летапіс Навагрудчыны на роднай мове

21 февраля 2024 228

Паважаныя навагрудчане, падпісчыкі і чытачы газеты «Новае жыццё», мы пішам для Вас і пра Вас на беларускай мове. Дазвольце павіншаваць усіх з Днём роднай мовы!

Многія з Вас сябруюць з раёнкай ужо даўно. Большасць нашых чытачоў – людзі сярэдняга і старэйшага пакаленняў, гараджане і жыхары вёскі, якія прывыклі выпісваць яе яшчэ з савецкіх часоў. І вельмі прыемна, што газета карыстаецца нязменным попытам. За доўгія гады сваёй гісторыі друкаванае выданне заваявала заслужаны аўтарытэт. Як не выпісваць раёнку, калі ў газетных радках адлюстравана гісторыя Навагрудчыны. Мы, журналісты, разам з вамі, паважаныя навагрудчане, разам пішам летапіс нашай малой радзімы – Навагрудчыны.

У раённай газеце заўсёды працавалі сапраўдныя энтузіясты і майстры справы, улюбёныя ў прафесію. Сёння ў рэдакцыі працуе згуртаваны калектыў на чале з галоўным рэдактарам Наталляй Еўдакімавай. Для нашага калектыву галоўнае – аператыўна данесці інфармацыю да чытачоў, поўную і дакладную, інфармаваць аб сутнасці дзяржаўнай палітыкі, прафесійна асвятляць дзейнасць мясцовых органаў улады, а таксама расказваць пра грамадска-палітычнае і культурнае жыццё. Мы, журналісты, з вялікай любоўю, павагай і захапленнем пішам пра вядомых ураджэнцаў навагрудскага краю, дасягненні, розныя пакаленні жыхароў, іх поспехі і перамогі, праблемы і ініцыятывы. Разам з тым уздымаем на старонках газеты шмат праблемных пытанняў. Імкнемся заставацца цікавым, мудрым і добразычлівым суразмоўцам для землякоў – для Вас, нашы паважаныя падпісчыкі і чытачы!

Паважаныя навагрудчане, мы пішам пра вас і для вас! Заставайцеся разам з намі, выпісвайце газету і чытайце навіны на роднай мове. Нездарма ж наш знакаміты зямляк Адам Міцкевіч называў беларускую мову самай мілагучнай і гарманічнай мовай свету, з усіх славянскіх моў найменш змененай!

Вольга Пісар, «НЖ»

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |