Пакуль мы помнім – мы жывём. Урок памяці, прысвечаны 34-гадавіне вываду войск з Афганістана, прайшоў у сярэдняй школе № 3

Пакуль мы помнім – мы жывём. Урок памяці, прысвечаны 34-гадавіне вываду войск з Афганістана, прайшоў у сярэдняй школе № 3

Пакуль мы помнім – мы жывём. Урок памяці, прысвечаны 34-гадавіне вываду войск з Афганістана, прайшоў у сярэдняй школе № 3

14 февраля 2023 784

«Пакуль мы помнім – мы жывём» – пад такой назвай у 10 класе сярэдняй школы №3 г. Навагрудка імя В.Г. Гаховіч адбыўся ўрок памяці, прысвечаны 34-гадавіне вываду войск з Афганістана.

34 гады аддзяляе нас ад таго памятнага дня, калі апошні салдат пакінуў зямлю Афганістана. Гэта вайна ў далёкай ад Беларусі краіне закранула многіх нашых салдат, іх сем'і, сяброў. Традыцыйнай стала ў нашай школе сустрэча вучняў з воінамі-інтэрнацыяналістамі. Гэты год – не выключэнне. На мерапрыемства запрасілі ўдзельніка баявых дзеянняў Пятра Пятровіча Лабаду, начальніка групы прызыву на ваенную службу Святлану Анатольеўну Маршалкіну, клірыка царквы Святых Барыса і Глеба Ігара Пірага. Пётр Пятровіч паведаміў вучням пра прычыны ўводу нашых войскаў у Афганістан, пазнаёміў з ходам вайны, якая цягнулася 9 гадоў і 51 дзень. Няпроста было савецкім салдатам і афіцэрам у чужой краіне. Аднак абавязак кожнага салдата – выконаць загад, аказаць інтэрнацыянальную дапамогу афганскаму народу.

Амаль у кожным населеным пункце нашай рэспублікі ёсць вуліцы, школы, дзе жылі і вучыліся звычайныя хлопцы, якія выконвалі свой воінскі абавязак у Афганістане. Іх імёны носяць піянерскія арганізацыі. У ходзе сустрэчы прысутныя ўспомнілі імёны маладых юнакоў – уражэнцаў Навагрудскага раёна, якія загінулі ў афганскіх гарах. Двое з іх – былыя вучні нашай школы. Гэта Алег Бабко і Віктар Пацалуёнак. Імя Віктара Пацалуёнка носіць піянерская арганізацыя школы, а маладзёжная арганізацыя – імя Алега Бабко.

Прысутныя хвілінай маўчання ўшанавалі тых воінаў – інтэрнацыяналістаў, якія загінулі, і тых, хто вярнуўся, але не дажыў да сённяшніх дзён. Гэта Хвіліна маўчання стала Хвілінай памяці, Хвілінай мужнасці і Хвілінай стойкасці.

Удзел у мерапрыемстве яшчэ раз даў магчымасць прысутным успомніць аб тых, хто прайшоў дарогамі афганскай вайны, хто не вярнуўся ў родны дом, бо для іх сумленне і абавязак былі галоўнымі ў жыцці. У памяці людской гэтай вайне яшчэ жыць доўга, таму што яе гісторыя напісана крывёю салдат і мацярынскімі слязьмі, абяліскамі з зоркамі. Урок памяці застанецца ў нашым сэрцы напамінам пра тое, што пакуль жыве чалавечая памяць, будзе жыць і сам чалавек.

Зоя Белуш,
класны кіраўнік 10 класа сярэдняй школы №3 г.Навагрудка імя В.Г. Гаховіч

Приложения в Google Play – TelegramДалучайцеся да нашага Telegram-каналу!