Падарожжа ў загадкавую краіну хіміі здзейснілі вучні Кашалеўскага дзіцячага сада-базавай школы

Падарожжа ў загадкавую краіну хіміі здзейснілі вучні Кашалеўскага дзіцячага сада-базавай школы

Падарожжа ў загадкавую краіну хіміі здзейснілі вучні Кашалеўскага дзіцячага сада-базавай школы

25 марта 2021 1344

З 15 па 20 сакавіка 2021 года ў Кашалеўскім дзіцячым садзе-базавай школе праходзіў тыдзень хіміі. Тыдзень хіміі ў школе – гэта заўсёды свята. Гэта магчымасць паказаць набытыя на ўроках хіміі веды і бліснуць эрудыцыяй, даведацца нешта новае і цікавае.

У першы дзень прайшло адкрыццё тыдня, дзе вучні пазнаёміліся з мерапрыемствамі, якія будуць праходзіць на гэтым тыдні. Першым выпрабаваннем сваіх магчымасцяў была дыстанцыйная віктарына “З гісторыі хімічных адкрыццяў”. У ёй прынялі ўдзел 7, 8, 9 класы. Па выніках віктарыны былі вызначаны пераможцы.

16 сакавіка малодшыя школьнікі сталі гледачамі і ўдзельнікамі цэлай серыі займальных доследаў “Дзіўны свет пераўтварэнняў”, якія былі падрыхтаваны старшакласнікамі сумесна з настаўнікам хіміі. Цікавыя і яркія доследы не пакінулі вучняў абыякавымі: вяны выказалі жаданне вывучаць новую навуку і спасцігаць асновы хіміі.

На наступны дзень вучні 5-6 класаў пачалі знаёміцца з вялікімі вучонымі-хімікамі на выставе “Хімія ў асобах”. Яны даведаліся, што вучоныя вельмі плённа працавалі дзеля адкрыццяў і навукі, але былі і забаўныя выпадкі. Так, першаадкрывальнікам ёду стаў кот. Ён, прыгнуўшы з пляча вучонага, разліў хімічныя рэчывы, з якімі той працаваў. Па пакоі паплыў сіня-фіялетавы пар, што, паступова асядаючы, пераўтвараўся у цемна-фіялетавыя крышталі.

Далей у рамках тыдня прайшлі выпрабаванні для старшакласнікаў: інтэлектуальны конкурс па хіміі “Свая гульня”, хімічная гасцеўня “Вясёлыя задачы на ўроку”, конкурс “Хімія ў рэбусах”.

Падчас правядзення тыдня хіміі, вучні падоўгу знаходзіліся ў школьнай бібліятэцы і камп’ютарным класе, імкнучыся знайсці дадатковую інфармацыю – жаданне перамагчы ў конкурсе было вялікім!

Па выніках тыдня былі вызначаны пераможцы і актыўныя ўдзельнікі мерапрыемсваў. Вучні зразумелі, што хімія нездарма называецца магічнай і загадкавай навукай.

І.М.Пудзіноўская,

настаўнік хіміі Кашалеўскага дз/с-БШ