Новыя знаходкі на Навагрудскім замку

Новыя знаходкі на Навагрудскім замку

Новыя знаходкі на Навагрудскім замку

10 марта 2023 1373

Без сумнення, кожны навагрудчанін ганарыцца, што жыве ў горадзе, з якога і пачалася ўся гісторыя сучаснай Беларусі. І, безумоўна, не аднойчы жыхары горада наведваліся на Навагрудскі замак, дзе на працягу апошніх 10 гадоў рэалізуецца архітэктурны праект «Рэканструкцыя з кансервацыяй і прыстасаваннем гісторыка-культурнай каштоўнасці Навагрудскага замка». І, упэўнена, кожнага цікавіць, а ці знаходзяць спецыялісты, якія тут працуюць, новыя артэфакты.

Аб новых знаходках расказвае нам загадчык аддзела захавання і выканання археалагічнага выкарыстання Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь Анастасія Касцюкевіч, якая працуе на Навагрудскім замку не першы год. Працавала яна ў чашы, і на паўднёвай частцы сцяны. Зараз вядзецца археалагічны надзор, а не археалагічныя раскопкі. Земляныя работы на Навагрудскім замку вяліся на прыканцы лютага.

– У рамках рэалізацыі 5-га пускавога комплексу праекта, якім прадугледжана выкананне работ па кансервацыі руін вежаў Дазорнай, Пасадскай і Уваходнай і частковае аднаўленне фартыфікацыйных сцен дзядзінца (работы выконваюцца Мірскім вытворчым участкам ААТ «Белрэстаўрацыя»), пры выкананні земляных работ сцен дзядзінца ад Пасадскай да Дазорнай вежаў у ходзе археалагічнага нагляду ў баласце былі выяўлены фрагменты кухоннага і сталовага посуду ХVІІ стагоддзя і фрагментаваныя паліўныя кафлі таго ж перыяду, – паведаміла Анастасія Уладзіміраўна. – Да найбольш значных знаходак адносіцца практычна цэлы керамічны сасуд і каменнае ядро. Усе знаходкі ў далейшым будуць захоўвацца ў Навагрудскім гістарычна-краязнаўчым музеі, куды і перададзены. Керамічны сасуд прыкладна ХVІІ стагоддзя і ядро мяркуецца ў бліжэйшы час выста віць на інавацыйнай мастацкай выстаўцы «Беларусь інтэлектуальная» для ўсеагульнага агляду наведвальнікаў.

Вольга Пісар, «НЖ»
Фотаздымкі з архіва «НЖ» і прадастаўлены Анастасіяй Касцюкевіч.