На Навагрудчыне праходзіць калядная дабрачынная акцыя «Кошык Дабрыні». Далучайцеся!

На Навагрудчыне праходзіць калядная дабрачынная акцыя «Кошык Дабрыні». Далучайцеся!

На Навагрудчыне праходзіць калядная дабрачынная акцыя «Кошык Дабрыні». Далучайцеся!

24 декабря 2020 1057

Парафіі Святога Міхала Арханёла ў г. Навагрудку і Святога Казіміра ў аг. Уселюб запрашаюць прыняць удзел у каляднай дабрачыннай акцыі «Кошык Дабрыні», якая праводзіцца ў Навагрудскім раёне ўжо чацвёрты год. Акцыя праходзіць з 15 снежня 2020 г. па 15 студзеня 2021 г.

Мэта акцыі – аказанне дапамогі (спажывецкімі таварамі, перш за ўсё харчовымі, канцтаварамі, дзіцячымі цацкамі, сродкамі асабістай гігіены і чысціні і інш.) дзяцям-­сіротам, дзяцям-інвалідам, малазабяспечаным і шматдзетным сем’ям.

Пакупнікам, кліентам гандлёвых кропак прадастаўлена магчымасць ахвяраваць прадукты і іншыя тавары ў так званыя «Кошыкі Дабрыні», якія будуць размешчаны пры выха­дзе ля кас магазінаў.


– У гэтым годзе акцыя бярэ накірунак на дапамогу дзецям-інвалідам. Пасля завяршэння акцыі ўсе сабраныя тавары будуць накіраваны на дапамогу сем’ям, незалежна ад іх веравызнання, – расказаў ксёндз Юрый Жэгарын. – У калядны і навагодні час дабрачынныя акцыі праходзяць амаль што ва ўсіх краінах свету, незалежна ад іх матэрыяльнай забяспечанасці, маюць мэту не толькі аказання дапамогі тым, каму яна патрэбна, але і абуджаюць у людзях спачуванне, дабрыню, шчодрасць і чалавечнасць. Вынік акцыі ў мінулыя гады паказаў, што звычайныя людзі ставяцца неабыякава да патрэб сваіх бліжніх.


Таксама каталіцкія парафіі запрашаюць далучыцца да акцыі «Кошык Дабрыні» прадпрыемствы і індывідуальных прадпрымальнікаў Навагрудчыны.

Падрыхтавала Анастасія Пятрова, «НЖ»
Фота з адкрытых крыніц і архіва рэдакцыі